14 янв. 2012 г.

Маленькая Баба Яга

      Відэа эпізода спектакля 322-ой групы “Маленькая Баба Яга”. Спектакль быў пастаўлены на Новы год у Гродзенскім каледжы мастацтваў. Рэжысёр Пятроўская Марыя Аляксандраўна.

4 нояб. 2011 г.

Інтэрв’ю з выкладчыкам

           Старое відэа. Я тады яшчэ першы год выкладчыкам працаваў і я запрасіў сваіх, тады яшчэ першакурснікаў, студэнтаў з 307 групы ў госці ў сваю вёску Нача, каб пазбіраць фальклор. Акрамя збору фальклору я правёў невялікую экскурсію па вёсцы, а напрыканцы яны ўзялі ў мяне невялікае жартоўнае і імправізаванае інтэрв’ю.

3 нояб. 2011 г.

Падарожжа ў Гомель. Частка 1: дарога праз Мінск


Вось ужо тры гады не бачыў двух сваіх аднакурсніц: Ганну Песіну і Таццяну Шруб (цяпер Макарэвіч). І гэтым летам вырашыў вырвацца з паўсядзённасці – і наведаць сваіх любімых дзяўчат! Забягаючы наперад, магу сказаць, што час правёў вельмі цікава, але пра ўсё падрабязней. Першая мая нататка будзе прысвечана знаёмым з Мінска. У сталіцы я правёў свой першы дзень падарожжа, і пабачыў людзей, якіх таксама больш чым тры гады не бачыў!

Шашлык


Некалькі фотаздымкаў з уласнага архіва, як сумны ўспамін па мінуламу лету… І ў чаканні наступнага летняга вечара з сям’ёй, альбо добрай сяброўскай кампаніяй за смачнымі шашлыкамі…


25 сент. 2011 г.

9 сент. 2011 г.

Рух – гэта жыццё!


Гэтым летам давялося мала падарожнічаць, але тым не менш я бліжэй пазнаёміўся з горадам Ваўкавыскам, упершыню прагуляўся па вуліцах Гомелю, убачыў сваіх родных, было арганізавана некалькі пікнікоў – і лета скончылася. І на працягу верасня пойдзе аповед пра невялікія вандроўкі (летам нешта рукі не даходзілі да клавіятуры свайго наўтбука). А пакуль змяшчаю невялікую празаічную замалёўку пра тое, што “рух – гэта жыццё!”

31 авг. 2011 г.

Усмешка матулі

      Чарговы верш, які прысвечаны светлай памяці маёй матулі Ірыны Тэдэвушаўны Янкоўскай. На фотаздымку мама зусім маладая, і так прыгожа ўсміхаецца... пра гэта і верш! Чытайце ніжэй.
 

Забалацкая цішыня


Прапаную вашай увазе невялікую фотасесію пад назвай “Забалацкая цішыня”. Фотаздымкі былі зроблены ў другой палове жніўня ў вёсцы Забалаць на падворку ў майго дзядулі Антона і бабулі Ганны. У той дзень мы прыехалі дапамагаць ім выкапаць бульбу. Дзед сачыў за працай, бабуля завіхалася ля пліты, каб пазней нас смачна пачаставаць, а я паспеў у перапынках зрабіце некалькі фотаздымкаў, якія сваёй статычнай цішынёй усё самі за сябе гавораць.
Дзед Антон сочыць за працай, а конь гарэ...


28 авг. 2011 г.

Канфлікт 322-ой групы

      17 снежня 2010 года прайшоў мой адкрыты ўрок па прадмету "рэжысура абрадаў і свят” у групе 322, падгрупе "б”. Урок прайшоў у межах семінара па ўвядзенні інавацый у навучальны працэс. А толькі нядаўна я атрымаў відэа з урока. Фотаздымкі і падрабязней пра урок мржна пачытаць на персанальным блогу Янкоўскага А.Ю., а ніжэй я змяшчаю “зачын” 322-ой групы, тэма якога была канфлікт!


14 авг. 2011 г.

Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч

Зусім нядаўна даведаўся, што 31 ліпеня гэтага года не стала былога рэктара Універсітэта культуры і мастацтваў Ядвігі Дамінікаўны Грыгаровіч. Гэта была вельмі светла, добразычлівая, шчырая, адукаваная жанчына. Жанчына, якая падтрымлівала развіццё беларускай мовы і сама заўсёды гаварыла па-беларуску, дзякуючы якой у сценах Універсітэта культуры жыла беларуская самабытнасць.
За час вучобы даводзілася некалькі разоў сутыкацца з ёй, гаварыць, і гэтыя невялікія сустрэчы аказалі на мяне вялікі уплыў. Гэта жанчына стала адным з тых людзей, якія сталі прыкладам адданасці сваёй мове, культуры, і стала адной з тых, хто паўплываў на маю беларускасць.