4 нояб. 2011 г.

Інтэрв’ю з выкладчыкам

           Старое відэа. Я тады яшчэ першы год выкладчыкам працаваў і я запрасіў сваіх, тады яшчэ першакурснікаў, студэнтаў з 307 групы ў госці ў сваю вёску Нача, каб пазбіраць фальклор. Акрамя збору фальклору я правёў невялікую экскурсію па вёсцы, а напрыканцы яны ўзялі ў мяне невялікае жартоўнае і імправізаванае інтэрв’ю.



Некалькі жартаў успамінаў з таго часу:
Студэнты казалі: Антось, хапай ружжо! Літоўцы бягуць!
Віка, калі зайшла на мой падворак, заўважыла гусей, падумала, што гэта дэкаратыўныя і сказала: “Зусім, як жывыя!” А гусі падняліся і пайшлі… вось смеху было!


Можна яшчэ доўга ўспамінаць, як дабіраліся да вёскі, як збіралі фальклор, як потым з асалодай успаміналі вандроўку і зрабілі фотакалаж, які да гэтага часу вісіць у рэквізітарскай Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў… Было вельмі весяла. І гэта відэа, як пацвярджэнне. Глядзіце!!!

1 комментарий: