11 авг. 2011 г.

Мой радавод

      Ўжо даўно цікаўлюся сваім радаводам. Сваімі продкамі, і чым глыбей капаюся, чым больш гісторый мне расказваюць – тым больш паглыбляюся ў вывучэнне сваіх каранёў.
Даўно цікаўлюся сваім радаводам. Некалі ў 2009 годзе пазбіраў шмат матэрыялаў па роду з боку свайго бацькі. Пагаварыў з дзядулем Антонам і бабуляй Ганнай з Забалаці. Тады ж на іх юбілей “Залатога вяселля” выдаў невялікую газету, у якой караценька паспрабаваў выкласці гісторыю свайго роду Янкоўскіх. Тады вельмі загарэўся даведацца пра ўсіх сваіх продкаў і занатаваць іх імёны, іх учынкі ў гісторыі, а пазней скласці ўвесь сабраны матэрыял ў кнігу…

 
  

Па-малу збіраў інфармацыю, слухаў аповеды, збіраў фотаздымкі, занатоўваў, але толькі зараз ўзяўся за гэта больш канкрэтна. Хочацца яшчэ пагаварыць з людзьмі, пакуль яны жывыя і памятаюць, як было раней. А то гэты год забраў з сабой вельмі шмат блізкіх людзей… светлая ім памяць.

Але памяць пра іх будзе жыць. Успаміны іншых людзей не дадуць ім памерці ў вечнасці…
Вось яшчэ адна з матывацый стварэнне “Начаніна”. Тут буду змяшчаць гісторыі са свайго рода, свае сямейныя даследаванні, знаходкі і фотаздымкі. Спадзяюся, гэта будзе цікава не толькі маім родным, але і астатнім чытачам блога. Мяркую, што блог стане для мяне матывацыяй хутчэй і больш цікавей і дасканалей разабрацца ў сваіх каранях.

Кажуць, што любой знаходкай трэба дзяліцца. А дапамагаць мне будзе мая стрыечная сястра Таццяна, якой гэта таксама вельмі цікава – ведаць сваіх продкаў!!! І буду вельмі ўдзячны ўсім родным, хто падзеліцца цікавымі гісторыямі пра нашых агульных продкаў.
  
Невялікі радавод сям’і Янкоўскіх можна паглядзець на сайце “Маё родавае дрэва”, дзе створана старонка сям’і Янкоўскіх. Родавае дрэва паступова будзе папаўняцца. Таксама тут можна спампаваць праграму, дзякуючы якой магчыма лёгка стварыць свой радавод.

Комментариев нет:

Отправить комментарий