Гляджу ўжо чацвёрты сезон амерыканскага серыяла “Блудливая Калифорния” з Дэвідам Духоўным у галоўнай ролі. Вельмі спадабаўся. Можна шмат спрачацца аб якасці фільма, яго ідэйным складзе. Ва ўсіх розныя погляды на жыццё. Але асабіста для мяне гэты фільм стаў адпраўной кропкай для таго, каб пісаць…
Вельмі доўгі перыяд знаходзіўся (і зараз знаходжуся) у творчым крызісе. Часам толькі нейкія станоўчыя пачуцці растопяць льды, на свет народзіцца новы верш – і зноў зацішша… Нейкая апатыя скавала ўсю свядомасць, і нават не трэба шукаць прычыну, бо яна ляжыць на паверхні і адначасова хаваецца недзе вельмі глыбока. Проста ў гэтым крыху не прыстойным адносна сэксуальных сцэн і выказванняў фільме я знайшоў адказы. У галоўным героі я ўбачыў сябе, і ён дапамог паказаў мне накірунак далейшага маршруту, ён натхніў мяне на тое, каб пачаць пісаць…
Спадзяюся, гэта не часовы прыліў натхнення, а хваля, якая выкіне мяне ў бязмежнае мора. Проста хочацца ўзляцець па-над будзённасцю і нібы птушка ляцець да сонца, каб даказаць, што наша існаванне мае глыбокі сэнс, гэта не простае “ёрзанне целаў”. Пад нашымі крокамі Сусвет хавае вялізныя сакрэты, якія можна спасцігнуць толькі тады, калі рухаешся наперад.
P.S. Каротка, сюжэт фільма ў тым, што пісьменнік знаходзіцца ў “творчым крызісе”, з якога шукае выйсце, але ўсё вельмі заблытана, вельмі пошла, будзённа і нясцерпна “паршыва”, што хочацца казаць і пісаць толькі праўду, якая разрывае цябе знутры…

Комментариев нет:
Отправить комментарий