11 авг. 2011 г.

Першая споведзь у касцёле Пятра і Паўла ў Вільні


Мы пачынаем асэнсоўваць жыццё людзей, іх месца ў сваім жыцці толькі тады, калі іх, гэтых дарагіх табе людзей, не стане. Пасля гэтага кожны фотаздымак і кожная гісторыя робіцца вельмі цікавай і важнай для цябе. Любы фотаздымак становіцца ўспамінам аб мінулым, нібы ператвараецца ў золата.
Толькі пасля смерці матулі я даведаўся, што да першай споведзі яна пайшла ў Вільні ў касцёле Пятра і Паўла…



На фотаздымку мая мама Іра (адзіная дзяўчынка на фота) і яе родны брат, мой дзядзька Пётр (першы злева), якога таксама няма ў жывых. Гэта яны прыкладна ў 1972-74 годзе ў Вільні ля касцёла Пятра і Паўла, дзе прымалі камунію першай споведзі. Таксама, з расказаў цёці Тэрэзы, у гэты ж дзень мама біжмавалася, і выбрала сабе другое імя – Ядвіга. Імя ксяндза не вядома, але, спадзяюся, гэта часова.

Яшчэ адна цікавая гісторыя з Вільні. У той час было вельмі мала фотаапаратаў. Адзін выпадковы фатограф сфатаграфаваў іх, а пазней даслаў фотаздымак ў Бастуны. І дзякуючы яму, мы зараз можам узгадаць гэты важны кавалак жыцця нашай матулі, які мы для сябе адкрылі толькі пасля яе смерці…

Вось ужо каля двух месяцаў з’явілася моцнае жаданне з’ездзіць у Вільню і памаліца ў сценах касцёла Пятра і Паўла, дзе некалі, гадоў 40 таму наша мама ішла да першай споведзі…

Яшчэ адзін фотаздымак з касцёла Пятра і Паўла ў Вільні таго часу. Тут няма мамы, але ёсць яе брат Пётр. Ён сядзіць трэці злева ў верхнім радзе. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий