11 авг. 2011 г.

Касцёл у Начы


Стары артыкул. Быў надрукаваны ў 2009 годзе падчас працай над кнігай пра Нацкую парафію. Павінен быў ўвайсці ў кнігу. З часам праца над кнігай спынілася, але, мяркую, з часам будзе працягнута, таму што атрымалася знайсці вельмі шмат цікавага матэрыяла па гісторыі парафіі. А вось артыкул-роздум пра Начу і касцёл змяшчаю на сваім новым блогу.



Нача падаравала вельмі шмат талентаў свету, нарадзіла і выхавала людзей, якія праславілі яе край, якія даказалі сваю мужнасць у баі, унеслі вялікі ўклад  у развіццё гісторыі, навукі, тэхнікі, людзей, якія неслі веру ў народ. Гэта зямля нарадзіла сумленных, працавітых і адданых сваёй справе людзей, такіх людзей, якіх часам называюць энтузіястамі, людзей, якія проста робяць сваю справу, таму, што разумеюць: хто, калі не я! Размаўляючы з жыхарамі, разумееш, што кожны з іх зараз папаўняе гэты спіс, кожны ахвяраваў нечым дзеля добрай справы, і прозвішчы гэтых людзей можна пералічваць да бясконцасці. Але што іх яднала вакол сябе? Што нібы магніт, прыцягвала іх? Хто, нібы матуля, выхоўвала?

Разважаючы над гэтым пытаннем, увесь час вяртаешся да аднаго і таго ж адказа: гэта сцены касцёла і той Бог, які пасяліўся на Нацкай зямлі больш чым 480 год таму вучыць нас з маленства, з самага хрышчэння надзяляе нас верай, добразычлівасцю, адданасцю свайму краю, сумленнем, шчырасцю, надзяляе нас моцай на добрыя справы, надзяляе нас талентам, нібы цалую ў рукі і кажа, што гэтымі рукамі ты павінен змяніць свет! Гэта твой лёс! І гэтым трэба ганарыцца!

Прайшло больш за 480 год, і зараз даволі складана казаць, як узнікла парафія. Да нас дайшлі толькі абрыўкі гісторыі, якія нясуць галоўную думку – парафія была створана. Калі браць да ўвагі гістарычны момант, што на час заснавання парафіі Марыя Касцевіч была ўдавой, то можна меркаваць, што адной з матывацый пабудовы касцёла магла з’явіцца туга па мужу, тым больш што на той момант рэлігія была добра распаўсюджана. Касцёл стаў сувяззю з родным мужам. У гісторыі вядома шмат падобных выпадкаў, калі людзі ўзводзілі святыні ў гонар памерлых людзей.

Гэта толькі спроба разабрацца ў чалавечай матывацыі. Але той факт, што касцёл быў пабудаваны, і на працягу амаль пяці стагоддзяў з’яўляецца святыняў, якая аб’ядноўвае вакол сябе жыхароў Нацкай акругі – факт. І гэта цудоўна! Зараз можна толькі пакланіца Марыі. Бо безумоўна яна зрабіла вялікую справу для сваіх парафіян, для сваіх нашчадкаў, для сваёй Радзімы.
  
P.S: Прачытаўшы вышэй напісаны тэкст, узнікае думка, што назва “Нача” пайшла сапраўды ад слова “урадлівасць”. Але размова тут ідзе не пра глебу, а пра людзей. Нача ўрадлівая на таленты!

Комментариев нет:

Отправить комментарий