Я нарадзіўся не ў Начы. Наша сям’я пераехала ў гэтую вёску ў 1991 годзе. Я прыезджы, і лічыць сваім родным краем, сваёй крыніцай, радзімай Начу, здаецца, не павінен. Яна адна з выпадковых прытулкаў у маім жыцці. Таксама як пазней Мінск, а зараз Гародня. Здаецца, з Начай павінен быў быць звязаны толькі школьны перыяд майго існавання. Пайшоў у школу, правучыўся 11 год і паехаў далей шукаць сябе сярод Сусвету. Гэта толькі прахадны перыяд. У мяне нават у пашпарце пішуць: “нарадзіўся ў вёсцы Енчы”, няма ні слова пра Начу….
А так сталася, што менавіта гэта вёска вызначыла многія прыярытэты жыцця. Навучыла такім якасцям, як патрыятызм, вера ў Бога, любоў і пашана бацькоў… Але ў той жа час стала дысбалансам, які раздзірае на дзве часткі. Стала выпрабаваннем, якое складалася і складаецца з перамог і пройгрышаў, з кахання і смутку, з веры і жадання больш тут ніколі не з’яўляцца…
Нача – гэта, сапраўды, пачатак. Калі пытаюць, дзе “НАЧАлось” тваё жыццё, кажу, што ў Начы. Дзе твая Радзіма – Нача. Што цябе натхняе, дзе ты адпачываеш – Нача. Проста так склалася, што ніці майго лёсу цесна перапляліся з гэтай вёскай. І хаця здаецца, што працуючы ў горадзе, будзеш цурацца вясковага ўладкавання жыцця. Ды не, тут наадварот, у горадзе сябе губляеш, і толькі у родных вясковых ваколіцах знаходзіш спакой, толькі тут адпачываеш, тут шукаеш прытулку, тут знаходзіш сілы ісці далей…
Нача – невялікая вёсачка з багатай гісторыяй. Так заўсёды кажуць пра нашу вёску. Але ніхто яшчэ не казаў, што гэта маленькая вёска з вялізнай душой. Нібы сапраўды сам Бог ходзіць па яе вуліцах і натхняе на новыя артыкулы тых людзей, хто адчувае, як дыхае навакольнае асяроддзе. Нача – гэта мой прытулак, мая крыніца, маё адлюстраванне. У Начы “НАЧАлось” маё свядомае жыццё, і менавіта гэтым мясцінам, якія мяне выхавалі, я прысвячаю свае вершы, эсэ, артыкулы, разважанні…
А ў пашпарце могуць і памыляцца, ніколі ж не памыліцца душа і сэрца… Нача – гэта мая Радзіма! І я лючу сябе Наччанінам…
Моцна, вельмі моцна. Вельмі блізкія і актуальныя словы.
ОтветитьУдалитьЗдаецца, не павінен любіць, а любіш... Любіш Начу!