11 авг. 2011 г.

Чарговы блог. Куды зніклі астатнія?

        “Наччанін” – чарговы блог, які для сябе я называю праектам. Да гэтага ўжо былі спробы стварыць свае блогі, якія доўгі час працавалі. Першапачаткова, гэта Сайт вёскі Нача, над якім я працую вось ужо два з паловай года і буду працаваць далей. Проста пытанне стаіць у тым, як далей будзе развівацца гэты інтэрнэт праект. Вельмі б хацелася, каб любы праект з часам развіваўся, удасканальваўся, мяняўся, рос, а зараз сайт жыве простым роўным жыццём. У яго няма развіцця, зрэшты, напэўна таму, што адзін не пацягну далейшае яго ўдасканальванне, патрэбна каманда (калі ў кагасьці з’явілася жаданне дапамагчы, нагадваю, што дадзеную тэму можна абмеркаваць на нацкім форуме). Сайт працягне працаваць, але ў сваім сярэднім жыцці – жыцці простага інтэрнэт блога, які расказвае пра жыццё і гісторыі маленькай вёскі Нача.




Персанальны блог Антона Янкоўскага і “Фота вока” – персанальныя блогі, у якіх выказваў свае думкі, змяшчаў уласныя фотаздымкі… У нейкі момант блогі аб’ядналіся і знайшлі сваё жыццё на старонках сайта Начы. (ён будзе працягваць сваё існаванне) Зрэшты апошнім часам можна было заўважыць, што яны слаба папаўняюцца. Няма часу, натхнення. А заходзячы на свае старыя блогі разумееш, што яны вычарпалі сябе. Гэта быў нейкі перыяд у жыцці, які скончыўся, застаўся ва ўспамінах, і зараз пасля пэўнага перыяду застою туды вяртацца больш не хочацца. Трэба ісці наперад…

І вось узнікла ідэя стварэння новага праекта. Проста патрэбна самарэалізацыя. А пісаць заўсёды хочацца пра тое, што хвалюе. Вось спрабую пісаць. Думаю камусьці цікава. Зараз “Наччанін” мяне заахвочвае, натхняе, стварае ўнутраную матывацыю….

Магчыма, з часам і гэты праект альбо дасягне нейкага выніка (ёсць задумы і матывацыя іх увасобіць у жыццё), альбо знікне ў інтэрнэт прасторах. Стане кавалкам твайго жыцця. Але зараз проста хочацца пісаць – я і пішу!

Вось сам для сябе адказаў на пытанне: навошта мне гэты праект? Упэўніў сябе, што раблю правільна….

Комментариев нет:

Отправить комментарий