25 сент. 2011 г.

Мы выбіраем шлях


20 верасня было поў года, як не стала матулі… І чарговы верш прысвечаны гэтай тэме… 




Мы выбіраем шлях

Мы выбіраем шлях
на скрыжаванні ста дарог –
шукаем…
               адчуваем…
                                 забываем…
і зноў у сумных пілігрымаў
пытаем хлеба,
пад тоўстым слоем грыму
свае хаваем думкі,
у пастарунку
п’ем горкую гарбату,
і адсылаем тэлеграмы
за гарызонты –
                            маме
нам хочацца сказаць:
прабач…
Мы выбіраем шлях,
а слёзы на вачах
і пацалунак на ілбе халодным –
апошняе, што помнім,
апошняе, што засталося,
апошняе, куды ўспаміны
вяртаюць –
                  катуюць,
                              раняць…
і выбіраю паварот на скрыжаванні
ў далейшае жыццё
без мамы…

3 комментария: